Оздоровление

ОЗДОРОВЛЕНИЕ — это комплекс мероприятий для улучшения физического и психического самочувствия, который ведет в целом к укреплению здоровья, усилению иммунитета, повышению работоспособности, улучшению качества и повышению продолжительности жизни.

Оздоровление и отдых детей — совокупность мероприятий, обеспечивающих развитие творческого потенциала детей, охрану и укрепление их здоровья, профилактику заболеваний у детей, занятие их физической культурой, спортом и туризмом, формирование у детей навыков здорового образа жизни, соблюдение ими режима питания и жизнедеятельности в благоприятной окружающей среде при выполнении санитарно-гигиенических и санитарно-эпидемиологических требований.

КОНЦЕПЦИЯ ДЕТСКОГО ОТДЫХА И ОЗДОРОВЛЕНИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ

Положение о порядке организации оздоровления детей в оздоровительных, спортивно-оздоровительных лагерях.

Зимний лагерь "Зімовы калейдаскоп"

развернуть

План работы

аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем  дзяцей “Зімовы калейдаскоп”

пры ДУА “ Грабенская базавая школа Пухавіцкага раёна”

26.12.2023-30.12.2023, 03.01.2024 гг.

 

Мэта: стварэнне здаровага педагагічнага асяроддзя ў лагеры, якое ўключае неабходны ўзровень сацыяльнага, інтэлектуальнага, эмацыйнага, эстэтычнага і фізічнага развіцця дзяцей, арганізацыя паўнацэннага аздараўлення і адпачынку дзяцей з улікам іх узроставых асаблівасцей, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і свядомага стаўлення да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя , развіццё творчых здольнасцей і інтарэсаў дзяцей, выхаванне грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь, засваенне норм і правілаў бяспекі жыццядзейнасці.

 

Задачы:

Развіваць усвядомленае стаўленне да свайго здароўя, пашыраць круг інфармаванасці і адукаванасці па праблеме ЗЛЖ.

Ствараць умовы для развіцця дзіцяці як суб'екта культуры і ўласнай творчасці, павышаць інтэлектуальны ўзровень развіцця, пашыраць кругагляд, выхоўваць дапытлівасць, садзейнічаць авалоданню практычнымі ўменнямі і навыкамі ў розных галінах пазнання, выяўляць творча адораных дзяцей праз зносіны і сумесную дзейнасць, стымуляваць працэс самаразвіцця асобы дзіцяці.

Садзейнічаць папулярызацыі спартыўнага руху як спосабу фізічнага аздараўлення, прыцягваць дзяцей да ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах.

Фарміраваць павагу да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры народа Беларусі.

Фарміраваць эмацыйна-маральныя адносіны да прыроды, прывіваць навыкі экалагічных зносін з навакольным асяроддзем, паглыбляць веды аб прыродзе роднага краю, правілах паводзін у прыродзе.

Выхоўваць працавітасць, беражлівыя адносіны да розных форм уласнасці, рэалізаваць уласныя інтарэсы дзяцей.

Пашыраць веды па правілах дарожнага руху, па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму, правілах пажарнай бяспекі, правілах паводзін у грамадскіх месцах, правілах абыходжання з электрапрыборамі.

Фарміраваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, выхоўваць добразычлівыя адносіны паміж аднагодкамі, пачуццё гуманізму.

 

Дата

Тэматыка дня

Назва мерапрыемства, форма правядзення, адказны

26.12.2023

аўторак

Дзень сустрэчы

1.Збор дзяцей. Фарміраванне атрада.

2. Выбар дэвізу, песні, эмблемы атрада.

3. Пяціхвілінка бяспекі "Бяспечныя канікулы"

4. Інструктаж па ТБ.

5. Аперацыя “Утульнасць”. Афармленне атраднага кутка.

6. Гульня «Даведайся пра сябра»

7. Прагляд мультфільмаў.

Начальнік лагера. Выхавальнікі.

Гадзіна рухомых гульняў «У госці да нас прыйшла гульня»

Інструктар па фізічнай культуры

27.12.2023

серада

Дзень адкрыцця талентаў

1. Хвілінка здароўя. «Тры прыступкі, якія вядуць уніз» (пра шкодныя звычкі).

2. Конкурс малюнкаў “Вясёлая зіма”

3. Гульня-віктарына “Казачныя зімовыя забавы”

4. Конкурс вырабаў «Навагоднія ўзоры»

Выхавальнікі.

Эстафета-забаўка «Здаравячок»

Інструктар па фізічнай культуры

28.12.2023

чацвер

Дзень юнага патрыёта

1. Пяціхвілінка бяспекі «Бяспека пры любым надвор'і»

2. Завочнае падарожжа па Беларусі.

3. Гульня па станцыях “Беларусь ад А да Я”

4. Конкурс малюнкаў “Мая радзіма – Беларусь”

Выхавальнікі.

Рухомыя зімовыя гульні на свежым паветры

Інструктар па фізічнай культуры

29.12.2023

пятніца

Дзень здароўя

1. Пяціхвілінка бяспекі "Петарды і хлапушкі - небяспечныя цацкі!"

2. Віктарына “У свеце спорту”

3. Відэаўрок “Цана здароўя”

4. Конкурс лістовак “Здароўе - гэта...”

Выхавальнікі.

Спартыўныя спаборніцтвы «Прыг-скок»

Інструктар па фізічнай культуры

30.12.2023

субота

Дзень казачных цудаў

1. Пяціхвілінка бяспекі «Бяспечны святлафор»

2. Гульня-віктарына «Карагод казак»

3. Конкурс малюнкаў «Мой любімы казачны герой».

4. Творчая майстэрня "Маскі-шоу"

Выхавальнікі.

Спартыўныя спаборніцтвы “За намі будучыня”

Інструктар па фізічнай культуры

03.01.2024

серада

Дзень развітання

1. Пяціхвілінка бяспекі «Стань прыкметным у цемры!»

2. Інтэлектуальная гульня "Веру - не веру"

3. Гульня «Поле цудаў» на тэму «Сцежкамі роднага краю»

4. Дыскатэка «Цуды ў Новы год»

Спартыўная эстафета "Юныя спартсмены"

Інструктар па фізічнай культуры

 

 

Начальнік лагера                                                                                                 Т.А. Сарнова

свернуть