Тыдзень беларускай мовы

20.09.2022

У дзяржаўнай установе адукацыі “Грабенская базавая школа Пухавіцкага раёна” ў  рамках Тыдня беларускай мовы былі праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы:

Пачатак прадметнага тыдня, 19.09, прайшоў пад дэвізам "размаўляй са мной па-беларуску".

У аўторак, 20.09, настаўнік пачатковых класаў Рэмізевіч Алена Анатольеўна  для вучняў пачатковых класаў правяла пазнавальную гульню "Мова мілагучная мая". Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення гульні. 

У сераду, 21 верасня, вучні прынялі ўдзел у вырабе віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове". Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у прэзентацыі паштовак і паказалі, на колькі яны любяць родную мову.

У чацвер, 22 верасня, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэмізевіч Алена Эдуардаўна для вучняў 7 класа правяла літаратурную гасцёўню "Волаты слова беларускага", прысвечаныя Якубу Коласу і Янку Купалу. 

У пятніцу, 23 верасня, вучні 1 класа прынялі ўдзел у акцыі "Тваё першае слова на роднай мове".  

А  вучні 9 класа сумесна з бібліятэкарам Асіпкінай Таццянай Анатольеўнай далі старт творчай акцыі "Чытаем Максіма Танка разам".