Оздоровление

Методические рекомендации по профилактике нарушений опорно-двигательного аппарата у детей

 

ОЗДОРОВЛЕНИЕ — это комплекс мероприятий для улучшения физического и психического самочувствия, который ведет в целом к укреплению здоровья, усилению иммунитета, повышению работоспособности, улучшению качества и повышению продолжительности жизни.

Оздоровление и отдых детей — совокупность мероприятий, обеспечивающих развитие творческого потенциала детей, охрану и укрепление их здоровья, профилактику заболеваний у детей, занятие их физической культурой, спортом и туризмом, формирование у детей навыков здорового образа жизни, соблюдение ими режима питания и жизнедеятельности в благоприятной окружающей среде при выполнении санитарно-гигиенических и санитарно-эпидемиологических требований.

КОНЦЕПЦИЯ ДЕТСКОГО ОТДЫХА И ОЗДОРОВЛЕНИЯ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ

Положение о порядке организации оздоровления детей в оздоровительных, спортивно-оздоровительных лагерях.

Летний оздоровительный лагерь "Мы вместе"

развернуть

С 3 по 19 июня 2024 года школьный оздоровительный лагерь "Мы вместе!" собирает друзей!

Время пребывания с 8.00 до 17.30.

Начальник лагеря Ремизевич Елена Анатольевна. Телефон +375171320715. 

 

Стоимость путевки для детей в возрасте 6-10 лет

Цена путевки составляет 124 рубля.

Родительская доплата - 20 рубля.

 

Стоимость путевки для детей в возрасте 11-13 лет

Цена путевки составляет 131 рубля.

Родительская доплата - 27 рублей.

свернуть

План работы

развернуть

 План работы

аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей

(грамадзянска–патрыятычнай накіраванасці)

“Мы разам”

пры ДУА “ Грабенская базавая школа Пухавіцкага раёна”

з  03.06.2024 па 19.06.2024 года

 

Мэта:

 стварэнне ўмоў для паўнацэннага летняга адпачынку і арганизацыі вольнага часу дзяцей, развіццё творчага  і інтэлектуальнага патанцыялу; фарміраванне патрыятычнай свядомасці; талерантных адносін да навакольнага свету;  умацаванне  фізічнага, псіхічнага і эмацыянальнага здароўя дзяцей.

 

 Задачы:

садзейнічаць фарміраванню прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, навыкаў сацыяльнага ўзаемадзеяння; развіваць пазнаваўчую цікавасць, творчую актыўнасць, самастойнасць; фарміраваць здаровы лад жыцця; выхоўваць беражлівыя адносіны да роднай зямлі.

 

Прынцыпы рэалізацыі:

•  безумоўная бяспека ўсіх мерапрыемстваў;

•  улік індывідуальных асаблівасцей кожнага дзіцяці;

•  магчымасць праяўлення здольнасцей выхаванцаў лагера ва ўсіх сферах вольнага часу і творчай дзейнасці;

•  захаванне  рэжымных момантаў;

•  штодзённая рэфлексія.

                                                                               Накірункі  работы

          Краязнаўчы  блок

Мэта:

стварэнне ўмоў для фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей грамадзяніна Беларусі, талерантных адносін да навакольнага свету, пашырэнне кругагляду вучняў, выхаванне беражлівых аднсін да роднай прыроды.

Мерапрыемствы блока:

Экскурсіі, конкурсы, наведванне бібліятэкі,музея; стварэнне прэзентацый.

Дэвіз: “Калі мы адзіныя, нас не перамагчы”

 

           Блок  бяспекі

Мэта:

фарміраванне бяспечных паводзін у побыце і грамадскіх месцах, правільных дзеянняў пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый.

Мерапрыемствы блока:

віктарыны  па правілах дарожнага руху, пажарнай бяспекі і бяспекі на вадзе, квэсты, гульні.

Дэвіз: “Жыццё даецца толькі раз”

 

           Аздараўленчы блок

Мэта:

стварэнне ўмоў для замацавання здароўя, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця.

Мерапрыемствы блока:

спартыўныя гульні, святы, спаборніцтвы, эстафеты, хвілінкі здароўя, гутаркі аб здаровым ладзе жыцця, экскурсіі.

Дэвіз: “ Рух - гэта жыццё”

 

          Творчы блок

Мэта:

стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў лагера; фарміраванне вопыту сацыяльнага ўзаемадзеяння, развіццё эмацыянальнага інтэлекту, згуртаванне дзіцячага калектыву.

Мерапрыемствы блока:

віктарыны, конкурсы, гульні, творчыя майстэрні,флэшмоб.

Дэвіз: “Ствараем, вывучаем, прэзентуем”

 

Дата

 

Тэматыка дня

Назва агульналагернага мерапрыемства, форма правядзення, адказны

 

03.06.2024

Прывітанне, лагер!

 

1.Урачыстая лінейка “Нашы сімвалы- наш гонар”, прысвечаная адкрыццю лагера.

2. Гутарка па правілах паводзін у лагеры “Твае правы і абавязкі”.

4. Інструктаж  па ТБ і пажарнай бяспецы. Практычны занятак па правілах эвакуацыі ў лагеры.

5. Творчая майстэрня “Разам – дружная сям'я!” (афармленне вугалка атрада, развучванне атраднай песні, дэвізу).

6. Флэшмоб “ Шчаслівае дзяцінства ў роднай краіне”.

                                                                          Начальнік лагера. Выхавальнікі

 
 
 

Спартыўныя гульні “Вясёлыя старты”.

                                                                                         Інструктар па фізічнай

                                                                                                                культуры

 
 
 

04.06.2024

Дзень

сяброўства`

1.Хвілінка здароўя “Чыстыя рукі – гарантыя здароўя”. Як правільна мыць рукі.

2. Гадзіна зносін “Сапраўдны сябар”.

3. Адкрыццё лагернай змены “Мы сустракаем лета!”

4. Конкурс малюнкаў на асфальце “Беларусь пад белымі крыламі”.

5.“Пісьмо” – пажаданне “Сяброўскія далонькі”.

6. Прагляд мультфільмаў.

                                                                                                         Выхавальнікі

 
 

Карагод сяброўства “Лету - фізкульт-ура!”

                                                                                Інструктар па фіз. культуры

 

05.06.2024

Дзень

здароўя і спорту

1. Хвілінка здароўя “Здаровая ежа – здаровы чалавек”.

2. Сустрэча з работнікам аховы здароўя.

3. Ігратэрапія “Рознакаляровы свет здароўя”.

4. Выстава малюнкаў  “Які цудоўны гэты свет!”

5. Інтэрактыўная гульня “Здароўе – неацэнны дар”.

6. Анкетаванне “Мае адносіны да шкодных звычак.”

                                                                                                         Выхавальнікі 

 
 

 Спартыўнае свята “Сцежкамі здароўя”.

Інструктар па фіз. культуры

 

06.06.2024

Дзень

бяспекі

1. Хвілінка бяспекі “Вуліца, поўная сюрпрызаў”.

2. Віктарына па  ПДР “Дысцыпліна на дарозе - залог бяспекі”.             

3. Творчая лабараторыя. Калаж “Каб не было бяды”.

4. Гульня па станцыях “Умей зберагчы сябе”.

5. Прагляд кінафільма.

Выхавальнікі

 
 
 

Спартландыя “Вясёлыя канікулы”.

Інструктар па фіз.культуры

 

07.06.2024

Дзень

юнага патрыёта

 

1. Хвілінка здароўя “Сакрэты супер-усмешкі”.

2. Гадзіна зносін “Што значыць быць патрыётам?”

3. Наведванне выставы “Год якасці” у школьнай бібліятэцы.

4. Квэст-гульня “Гонар Беларусі”.

5. Калектыўны калаж “Мы разам”. 

                            Выхавальнікі

 
 
 

Спартыўныя эстафеты.

Інструктар па фіз. культуры

 

08.06.2024

Дзень

добрых спраў

1.Хвілінка здароўя. “Прафілактыка сонечных апёкаў”.

2. Гутарка “Добрым быть совсем не сложно”.

3.Тэматычны вольны час “Если друг не смеётся, ты пошли ему солнце”.

4.Творчая майстэрня “Сувенір”.

                                                                                                         Выхавальнікі                                

 

Водныя гульні.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

10.06.2024

Дзень

прававых ведаў

1. Хвілінка бяспекі “Мае правы і абавязкі”.

2. Вусны часопіс “Калі жарт становіцца правапарушэннем”.

3. Круглы стол “У палоне ў гаджэтаў”.

4. Творчая майстэрня. Складанне калажу “Бяспечныя канікулы”.

5. Анкетаванне “Я і закон”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

Спартыўнае свята “Мы за здаровы лад жыцця”.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

11.06.2024

Дзень

роднага краю

1. Хвілінка здароўя. “Правілы дарожнага руху. Правілы паводзін пры пераездзе на розных відах транспарту”.

2.  Выязная экскурсія ў Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей. Наведванне экапарку “Акварэль”.

3. Конкурс малюнкаў “Мой родны кут”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

Рухомыя гульні на прыродзе.

                                                                                Інструктар па фіз. культуры

 

12.06.2024

Дзень

эрудыта

 

 

 

 

 

 

1. Хвілінка здароўя “Не спрабуй спайс- дай жыццю шанс!”

2. Віктарына “Бітва эрудытаў”.

3. Інтэлектуальная гульня “Што?Дзе?Калі?”

4. Інтэрактыўная пляцоўка “Мінута славы”.

5. Гульня “Слабае звяно”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

 Спартыўнае свята “Планета гульняў”.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

13.06.2024

Дзень

Беларусі

1. Хвілінка здароўя “Солнце, воздух и вода – наши лучшие друзья».

2. Інфармацыйная гадзіна “Ганаровыя людзі нашай мясцовасці”.

3. Прэзентацыя “Беларусь учора і сёння”.

4. Песенная эстафета “Песні Беларусі”.

5. Конкурс малюнкаў “Такім я бачу гэты свет”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

Спартыўныя спаборніцтвы “Мы – разам!”

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

14.06.2024

Дзень

пажарнай бяспекі

1. Хвілінка ўважлівасці “Будзь асцярожны з агнём”.

2. Інфармацыя + “Канікулы без дыму. Хто з агнём не асцярожны..?”

3. Гульня-віктарына “Агонь-сябар, агонь- вораг?”

4. Кіналекторый “Каб не было бяды”.

5. Конкурс малюнкаў “Спыні агонь”.

                                                                                                         Выхавальнікі                                                                         

 

Спартыўныя гульні “Мой вясёлы звонкі мяч”.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

15.06.2024

Дзень

творчасці

1. Школа хуткай дапамогі “Зялёная аптэка”.

2. Творчая майстэрня “Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы- дзеці”.

3. Тэатралізаванае прадстаўленне па матывах народных казак.

4. Гульня “Дружная каманда”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

 

Спартыўныя спаборніцтвы “Залатая скакалка”.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

17.06.2024

Дзень

зялёнай планеты

1. Хвілінка бяспекі “Парады Знайкі”(прафілактыка дзіцячага траўматызму).

2. Экскурсія ў бібліятэку “Падарожжа ў краіну кніг аб прыродзе”.

3. Брэйн-рынг “Знаўцы прыроды”.

4. Аперацыя “Чысты лагер”.

5. Прагляд фільма “Жыхары беларускага лесу”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

 

 

 

 

 

 

Вясёлыя старты.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

18.06.2024

Дзень

памяці

(80-годдзе вызва-лення Беларусі ад нямецка-фашыс-цкіх захопнікаў)

1. Хвілінка бяспекі “Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі”.

2. Патрыятычная хвілінка “Спаём “День Победы” разам”.

3. Прэзентацыя “У вайны не жаночы твар”.

4. Конкурс чытальнікаў вершаў “Памяці загінуўшых будзьце дастойныя”.

5. Конкурс малюнкаў “Была вайна…Была Перамога”.

                                                                                                         Выхавальнікі

 

Спартландыя “Мы- пераможцы!”

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

19.06.2024

Да пабачэння,

лагер

1. Хвілінка бяспекі “Адзін дома”.

2. Калаж “Мой любімы лагер”.

3. Акцыя “Пажаданні сябрам”.

4. Урачыстае закрыццё лагера .

5. Дыскатэка “Харавод дружбы”

                                                                          Начальнік лагера. Выхавальнікі

 

Спартыўнае спаборніцтва “Скураны мяч”.

                                                                                 Інструктар па фіз.культуры

 

 

Начальнік лагера                                                 А.А.Рэмізевіч

 

свернуть

Прывітанне, лагер!

03.06.2024
развернуть

Дзень сяброўства

04.06.2024
развернуть

Дзень здароўя і спорту

05.06.2024
развернуть

Дзень бяспекі

06.06.2024
развернуть

Дзень юнага патрыёта

07.06.2024
развернуть

Дзень добрых спраў

08.06.2024
развернуть

Дзень прававых ведаў

10.06.2024
развернуть

Дзень эрудыта

11.06.2024
развернуть

Дзень роднага краю

12.06.2024
развернуть

Дзень Беларусі

13.06.2024
развернуть

Дзень пажарнай бяспекі

14.06.2024
развернуть

Дзень творчасці

15.06.2024
развернуть

Дзень зялёнай планеты

17.06.2024
развернуть

Дзень памяці

18.06.2024
развернуть